Учынак міласэрнасці: на вуліцах Гродна моладзь падзялілася хлебам з патрабуючымі

18 жніўня група моладзі з Гродна, якая ўжо традыцыйна збіраецца спяваць рэлігійныя песні ў цэнтры горада, у складзе 10-ці чалавек разам з кс. Андрэем Бялаблоцкім (які і заахвоціў маладых людзей да ўчынку міласэрнасці) выйшла на вуліцы горада з бутэрбродамі, садавінай і агароднінай на пошукі патрабуючых і бедных, каб іх накарміць.

Кожны ўдзельнік акцыі прыгатаваў штосці смачнае для патрабуючых, якія не маюць месца жыхарства па розных прычынах. «Падыходзячы да такіх людзей, вельмі страшна, якая будзе рэакцыя, ці возмуць бутэрброд або яблык. Але, на радасць, усе вельмі добразычліва ставіліся да нас», – адзначыла адна з удзельніц акцыі.

Існуе надзея, што ў будычыні дзяленне хлебам можа стаць добрай традыцыяй евангелізацыі ў горадзе над Нёманам.

Вольга Сяліцкая, grodnensis.by

для друку для друку