У ЗША знаходзіцца самы маленькі каталіцкі касцёл у свеце

Касцёл, пабудаваны ў 1928 годзе, складаецца з аднаго алтара і дванаццаці аднамесных лавак. Ён быў «самым маленькім каталіцкім касцёлам» у ЗША.

Заходняя Вірджынія вядома ва ўсім свеце сваімі выдатнымі краявідамі, увекавечанымі ў песні Джона Дэнвера «Country Roads». Але, напэўна, мала хто з каталікоў ведае, што ў гэтым штаце ёсць касцёл, які лічыцца самым маленькім ва ўсіх Злучаных Штатах!

Касцёл памерам 3,6 × 7,3 м знаходзіцца ў Сілвэр-Лэйк (Заходняя Вірджынія). У канцы 30-х гг. XX стагоддзя Сілвэр-Лэйк стаў прыцягваць наведвальнікаў, якія жадаюць арандаваць дамы для адпачынку на суседнім возеры. У 1930 г. тут быў пабудаваны парк і кемпінг. Турысты прыязджалі сюды для адпачынку або на пікнік.

Менавіта тады тут быў пабудаваны «самы маленькі касцёл Амерыкі». Пабудаваны як сямейны касцёл, ён месціць адзін маленькі алтар і дванаццаць аднамесных лавак.

Сёння касцёл з’яўляецца культурным помнікам, ён намаляваны на дарожных знаках, а таксама на паштоўках, якія можна адправіць з пошты Сілвэр-Лэйк.

Aleteia
пераклад Catholicnews.by

для друку для друку