У ЗША значна ўзрасла колькасць мужчын, якія жадаюць стаць каталіцкімі святарамі

4f66e622ad17b_gd595 мужчын, як чакаецца, стануць святарамі Каталіцкага Касцёла ў 2015 годзе. Гэта на 24,7 % больш, чым мінулагодні паказчык — 477 чалавек.

Такія дадзеныя абнародвала Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША.

Лік мужчын, якія павялічвалі шэрагі каталіцкага духавенства ў ЗША, за апошнія паўстагоддзя зніжаўся: 994 асобы ў 1965 г., 771 — у 1975 г., 533 — у 1985 г., 511 — у 1995 г., 454 — у 2005 г., згодна з дадзенымі Цэнтра прыкладных даследванняў Апасталату.

для друку для друку