У ЗША Філадэльфійскi бровар выпусціўпіва з выявай Папы Рымскага Францішка на этыкетцы.
Выпуск піва прымеркавалі да візіту Пантыфіка ў ЗША. Гэта абмежаваная партыя, пастаянна выпускаць піва ў такім афармленні Philadelphia Brewing Company пакуль не плануе, перадае BBC.
Піва назвалі Holy Wooder, што сугучна са святой вадой (holy water) і Галівудам.Крэпасць напою 9,75 градусаў.
Выраблена каля 60 бочак такога піва.
Пасля прэзентацыі новае піва замовілі ў семінарыі Святога Карла, дзе Пантыфік спыніўся падчас візіту ў ЗША. У семінарыі ўжо атрымалі напой, але не ведаюць, ці будзе сам Папа Рымскі яго спрабаваць.
Папа Рымскі Францішак падчас вiзiту ў ЗША сустрэўся з прэзідэнтам Баракам Абамам, адслужыў у цэнтры Вашынгтона імшу з удзелам 25 тыс. чалавек і 24 верасня выступіў у Кангрэсе.
