У ЗША стварылі мабільны дадатак «Жарт з Папам»

Pope-Laughing-2-717x450Гэта не жарт! У ЗША напярэдадні паломніцтва Папы Францішка з’явіўся мабільны дадатак «Joke with the Pope» («Жарт з Папам»).

«Я люблю смяяцца і жартаваць. Гэта мне дапамагае быць бліжэй да Бога». Папа Францішак піша так да аўтараў мабільнага прыкладання, якое Папскае Місіянерскае Таварыства ў ЗША стварыла перад яго візітам.

Задачай кампаніі з’яўляецца не толькі пазнанне поўнай радасці вучэнняў Пантыфіка, праз дзяленне з іншымі любімымі жартамі пра Папу і цытатамі з яго павучанняў, але і збор дапамогі на харытатыўныя праекты ў Эфіопіі, Кеніі і Аргентыне, — піша Deon.

«Шчасце з’яўляецца адным з найвялікшых дароў, якія мы атрымалі ад Бога. Ён хоча, каб мы ўсе былі шчаслівыя і дзяліліся нашай радасцю з іншымі», — піша Папа, успамінаючы, што, на жаль, у свеце ёсць шмат людзей, асабліва дзяцей, пазбаўленых шчасця.

Святы Айцец заахвочвае моладзь быць місіянерамі шчасця. «Дзяліцеся вашай радасцю, смейцеся з іншымі, расказвайце жарты, і свет стане лепш», — заклікае моладзь Пантыфік.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі