У ЗША арыштавалі чатырох францішканаў

Чатырох манахаў францішканаў арыштавалі ў адной з абартыўных устаноў Planned Parenthood у Нью-Джэрсі (ЗША), паведамляе партал Credo. Браты са словамі падтрымкі раздавалі жанчынам ружы. Актывісты pro-life пачалі ініцыятыву «Чырвоная ружа ратуе» восенню 2017 года.

«Новае жыццё, якое б маленькае яно было, прыносіць зарок непаўторнай радасці», — напісана на лісце, які раздаюць жанчынам разам з ружай манахі з Супольнасці францішканскіх Братоў Абнаўлення CFR. Падчас іх ціхага пратэсту адна з пар, якая запоўніла дакументы на аборт, пасля размовы з братамі пакінула клініку.

«Гэта была для нас перамога. Не ведаем, ці яны вернуцца. Усё, што мы можам сказаць: гэта нас вельмі ўразіла. Калі б нас там не было, дзіця ўжо, напэўна, не жыло», — сказаў арыштаваны брат Фідэліс Масцінскі.

Пасля прыбыцця паліцыі манахі сказалі, што не могуць сысці, калі «нявінныя ненароджаныя дзеці хутка памруць, і мы вырашылі застацца разам з імі».

Не ў першы раз члены гэтай кангрэгацыі пакідаюць офіс абартыўнага гіганта ў кайданках. Супольнасць францішканскіх Братоў Абнаўлення першапачаткова падтрымлівалі акцыю «Чырвоная ружа ратуе». У афіцыйнай заяве ад кастрычніка 2017 года кіраўніцтва пацвердзіла, каб «з адпаведнымі дазволамі браты не вагаліся ўдзельнічаць у актах пратэсту сумлення ў дачыненні да дзеянняў, накіраваных на недатыкальнасць чалавечага жыцця і знішчэнне сумесных сувязяў чалавечай салідарнасці».

для друку для друку