У жніўні ў Оршы пройдуць рэкалекцыі «Бэтанія»

З 10 па 14 жніўня ў Оршы пройдуць рэкалекцыі «Бэтанія». Гэта спроба спалучыць адпачынак з сустрэчай з Богам. Кожнаму дню будзе спадарожнічаць адна тэма, якая будзе раскрывацца перад удзельнікамі ў канферэнцыі, самастойнай працы, абмеркаванні ў групе і ў разважанні над Божым Словам.

Падчас рэкалекцый будзе магчымасць адпачыць, пазнаёміцца з новымі людьмі, паразмаўляць са святаром ці скарыстацца з сакраманту споведзі.

Бэтанія – гэта невялічкае сяленне, дзе жылі сябры Езуса – Лазар і яго сёстры Марыя і Марта. Мы не шмат ведаем пра іх сям’ю, але ведаем, што Езус не адзін раз адведваў іх, вучыў, размаўляў, адпачываў. Бэтанія – гэта вобраз спалучэння адпачынку, сяброўскіх і сямейных адносінаў з пазнаваннем Бога і Яго Слова.

Запіс трывае да 6 жніўня. Месцы абмежаваныя. Ёсць магчымасць удзелу з дзяцьмі пры ранейшым узгадненні.

Па ўсіх арганізацыйных пытаннях можна звяртацца па тэлефоне: +375 29 7130233 (а. Аляксандр Жарнасек MIC)

Адрас: г. Орша, вул. Савецкая 6, касцёл св. Язэпа

Расклад:

Чацвер (10 жніўня): 

18.00 — св. Імша;
19.00 — вячэра, размеркаванне;
21.00 — канферэнцыя (а. Аляксандр Жарнасек МІС);
21.30 — уводзіны ў Слова (Уладзіслаў Валаховіч)

Пятніца (11 жніўня) “Праца і адпачынак”

8.00 — разважанне над Божым Словам і ранішняя малітва (прыватна);
9.00 — сняданне;
10.00 — канферэнцыя (а. Аляксандр Жарнасек МІС);
11.00 — самастойная праца над пачутым матэрыялам;
12.00 — св. Імша;
13.00 — абед;
13.30 — вольны час, размовы, споведзь;
15.00 — Вяночак, кароткая канферэнцыя на тэму “Гісторыя Божай Любві”;
16.00 — абмеркаванне тэмы ў групах;
18.00 — вячэра;
18.45 — вечар душэўнага адпачынку (у залежнасці ад надвор’я відыёпрагляд або купанне на возеры);
21.30 — уводзіны ў Слова (Уладзіслаў Валаховіч)

Субота (12 жніўня) “Сям’я”

8.00 — разважанне над Божым Словам і ранішняя малітва (прыватна);
9.00 — сняданне;
10.00 — канферэнцыя (а. Аляксандр Жарнасек МІС);
11.00 — самастойная праца над пачутым матэрыялам;
12.00 — св. Імша;
13.00 — абед;
13.30 — вольны час, размовы, споведзь, з’езд фонду “Адкрытыя сэрцы”;
16.00 — абмеркаванне тэмы ў групах;
18.00 — вячэра;
18.45 — вечар душэўнага адпачынку (у залежнасці ад надвор’я відыёпрагляд або купанне на возеры);
21.30 — уводзіны ў Слова (Уладзіслаў Валаховіч)

Нядзеля (13 жніўня) “Мае адносіны з Богам”

8.00 — разважанне над Божым Словам і ранішняя малітва (прыватна);
9.00 — сняданне;
10.00 -канферэнцыя (а. Аляксандр Жарнасек МІС);
11.00 — св. Імша;
12.00 — самастойная праца над пачутым матэрыялам;
13.00 — абед;
13.30 — вольны час, размовы, споведзь;
15.00 — Вяночак, кароткая канферэнцыя на тэму “Гісторыя Божай Любві”;
16.00 — абмеркаванне тэмы ў групах;
18.00 — вячэра;
18.45 — вечар душэўнага адпачынку (у залежнасці ад надвор’я відыёпрагляд або купанне на возеры);
21.30 — уводзіны ў Слова (Уладзіслаў Валаховіч)

Панядзелак (14 жніўня)

8.00 — разважанне над Божым Словам і ранішняя малітва (прыватна);
9.00 — сняданне;
10.00 — канферэнцыя (а. Аляксандр Жарнасек МІС);
11.00 — што забіраю з сабой (асабістая праца);
11.30 — сведчанні;
12.30 — св. Імша;
13.30 — абед, заканчэнне.

а. Аляксандр Жарнасек МІС

для друку для друку