У Жлобіне адкрыюць новую каталіцкую святыню

zhlobinНа 18 чэрвеня 2016 года ў Жлобіне запланавана ўрачыстае асвячэнне каталіцкага храма, будаўніцтва якога амаль скончана.

Засталося толькі выканаць некаторыя аздобныя працы і добраўпарадкаванне тэрыторыі, а таксама скончыць напісанне алтарнага абраза. Касцёл назавуць у гонар Маці Божай Каралевы Свету. На ўрачыстым адкрыцці чакаецца візіт многіх гасцей, у тым ліку мецэнатаў з краін Еўропы, якія дапамагалі будаваць храм.

Вышыня будучай святыні са шпілем — 36 метраў, яна пабудавана ў гатычным стылі. Аўтар праекта В.Катэрлі. 18 снежня 2011 года пляцоўку пад будаўніцтва касцёла — у раёне аквапарку — асвяціў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе katolik-gomel.by.

У Жлобіне пакуль ёсць толькі адна каталіцкая парафія — святога Казіміра, якая да гэтага часу размяшчаецца ў маленькай капліцы. Аднак новы храм будзе насіць імя Маці Божай Каралевы Свету з перспектывай магчымай рэгістрацыі аднайменнага каталіцкай парафіі.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі