Для многіх жыхароў Бабуркі (левабярэжнай часткі Запарожжа, Украіна) пякарня, якая стала касцёлам, гэта яшчэ адзін цуд святога Айца Піа.
23 верасня 2017 года, у дзень літургічнага ўспаміну гэтага святога стыгматыка, у Запарожжы ўпершыню была адпраўлена святая Імша ў парафіяльным касцёле св. Айца Піа, якім апякуюцца айцы-салятыны. Гэта другі каталіцкі храм у гэтым горадзе, які налічвае каля 800 тысяч жыхароў.
Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Харкаўска-Запарожскі Ян Сабіла. Храм з’явіўся ў будынку, дзе раней знаходзілася пякарня. Як сказаў у гаміліі іерарх, «там, дзе раней пяклі хлеб для цела, цяпер выпякаюць хлеб для душы. За гэта мы можам быць удзячныя заступніцтву Айца Піа».
У набажэнстве прынялі ўдзел таксама іспанскія хірургі, якія прыбылі ў Украіну, каб дапамагаць салдатам, параненым у АТА.
Паводле credo.pro
Пераклад catholicnews.by
