У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнання паклікання» для юнакоў

З 23 па 25 сакавіка ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць духоўныя практыкаванні «Распазнанне паклікання» на тэму «Прыблізіцца да таямніцы Крыжа». Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаюцца юнакі, асабліва міністранты, ва ўзросце ад 14 гадоў.

Арганізатары сустрэчы прапануюць разам перажыць перыяд Вялікага посту, засяродзіцца над таямніцай мукі і смерці Хрыста ў хвілінах цішыні, а таксама цікава паразважаць над сваім жыццёвым шляхам. Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць веды адносна праўдаў веры і малітвы.

Аб планаваным удзеле неабходна паведаміць да 20 сакавіка. Колькасць месцаў абмежаваная.

Кантактныя нумары: +37529 695 24 69 — кс. Валерый Быкоўскі, velcom; +37529 744 99 61 — кс. Андрэй Лішко, МТС;  8 0152 770234 — семінарыя.

grodnensis.by

для друку для друку