У Віцебску пройдзе ХІІІ Фестываль «Дні хрысціянскай культуры»

dniЗ 20 снежня па 9 студзеня ў Віцебску адбудзецца ХІІІ Фестываль «Дні хрысціянскай культуры».

Праграма

20 снежня, 12.00 — выстава прац дзіцячай творчасці «Божы свет вачыма дзяцей» (вучні СШ №40 і СШ №45, педагогі С.В.Жэлінская, Л.Н.Швед)
Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28)

24 снежня, 15.00 — выстава прац дзіцячай творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і сярэдніх школ Віцебска «Таямнічае Раство»
Віцебскі абласны мастацкі музей (г. Віцебск, вул. Леніна, 23)

25 снежня, 12.00 — святочны канцэрт «Радасць Божага Нараджэння»
Парафія Святога Духа (г. Віцебск, вул. Чкалава, 5а)

27 снежня, 17.00 — сустрэчы чытачоў (навуковы мадэратар прафесар філалогіі І.Л. Лапін)
Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28)

29 снежня, 14.00 — выстава дзіцячай творчасці навучэнцаў студыі «Юнікс» (педагогі Ірына Белазёрава, Наталля Раманава, канцэрт выкладчыкаў і вучняў Сялюцінскай дзіцячай школы мастацтваў і каляднае віншаванне ад каталіцкіх парафій Віцебска для пацыентаў Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы)
г. Віцебск, вул. Шрадэра, 7

30 снежня, 14.00 — «Святы Мікалай віншуе з Божым Нараджэннем» (тэатралізаванае наведванне пацыентаў дзіцячых аддзяленняў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы)
г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 37

6 студзеня, 19.00 — калядны канцэрт артыстаў Віцебскай філармоніі
Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28)

9 студзеня, 10.00 – 14.00 — конкурс нацыянальнай батлейкі з удзелам дзіцячых калектываў каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі і дзіцячых калектываў горада
Палац творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска (г. Віцебск, вул. Касманаўтаў, 2)

для друку для друку