У абласной бібліятэцы 4 студзеня прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны святу Божага Нараджэння, паведамляе партал tut.by.
У бібліятэцы выступілі віцебскія літаратары і музыкі, якія выканалі творы на калядную тэматыку.
Адным з удзельнікаў вечарыны, якая прайшла напярэдадні праваслаўнага Раства, стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Вёў імпрэзу вядомы пісьменнік Франц Сіўко.
Біскуп Алег Буткевіч вядомы тым, што ў вольны час спявае пад гітару і робіць гімнастыку. А яшчэ каталіцкі іерарх умее не толькі прамаўляць пранікнёныя казані, але і жартаваць.
