26 снежня ў межах фестываля «Дні Хрысціянскай культуры» у Віцебску прайшлі чытацкія сустрэчы, дзе літаратурным суразмоўнікам у гэты раз стаў славуты твор Міхаіла Булгакава “Майстр і Маргарыта”.
Мадэратар чытанняў прафесар Іван Людвікавіч Лапін запытаўся ў сабраных: “Калі вы пачнеце размаўляць аб гэтым рамане, як вы адкажаце на пытанне – аб чым ён?..”
Настаўнікі, навукоўцы і проста аматары выказвалі свае меркаванні, параўноўвалі артыкулы крытыкаў і літаратураведаў, цытавалі ўрыўкі са Святога Пісання… У чым можна знайсці сугучнасць “Фауста” Гётэ, “Бажэственнай камедыі” Дантэ і твора Булгакава?
Прафесар І. Л. Лапін прапанаваў перачытаць Евангелле ад Матфея, творы Гётэ і Дантэ, а потым працягнуць абмеркаванне ў наступным месяцы. Запрашаем на чарговыя чытацкія сустрэчы 30 студзеня наступнага года.
У сустрэчы браў удзел канцлер дыяцэзіі кс. Адам Дынак.
Л. Ярмолава, тэкст;
Барбара Сіпайла,фота
