У Віцебску адчынілася калядная выстава дзіцячай творчасці “Зімовы цуд”

vystavka v Vitebske0419 снежня ў Віцебскім абласным мастацкім музеі адчынілася калядная выстава дзіцячай творчасці “Зімовы цуд”.

Традыцыйна падчас фестывалю “Дні Хрысціянскай культуры”гэтая выстава збірае таленавітых дзяцей больш чым з дваццаці студый, гурткоў, школ і гімназій Віцебска і ладзіцца пад патранатам Віцебскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла і Віцебскага гардскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На выставе прадстаўлены працы вучняў студыі “Таццянка” (педагог Т.А.Лабунова), ткацтва (педагог Н.В.Курневіч), працы з саломкі (педагогі Л.В. Жыльцова і С.В.Сапко), фларыстыка (педагог С.В.Жылінская) і інш. Сапраўды атрымаўся калядны цуд.

Святочны настрой надавала музыка ў выкананні студэнтаў музычнага каледжа імя Івана Салертынскага: Юліі Сабалеўскай і Вольгі Кашко.

Імпрэзу адкрылі канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Адам Дынак і дырэктар цэнтра творчасці Наталля Бальшакова. Кс. Адам звярнуўся да сабраных, распавёў пра традыцыі святкавання Божага Нараджэння, аб удзеле маленькіх творцаў у абвяшчэнні Добрай Весткі праз свае працы.

Удзельнікі атрымалі дыпломы і салодкія пачастункі.

Людміла Ярмолава, тэкст
Барбара Сіпайла, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі