22 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага да Першай Святой Камуніі прыступілі 6 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак.
Якія ж яны былі прыгожыя ў сваім белым адзенні і з белымі свечкамі ў руках.
У гэты дзень у касцёл разам з дзецьмі прыйшлі таксама іх бацькі і бабулі з дзядулямі, каб парадавацца за сваіх дзяцей і ўнукаў. Каб падзякаваць Пану Богу за тое, што 13 новых вернікаў папоўнілі парафію.
Святочную Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. Андрэй Аніскевіч. Перад Святой Камуніяй бацькі благаславілі сваіх дзецяй.
А пасля Эўхарыстыі ўсе разам накіраваліся ў касцельную кавярню да святочнага стала.
Анатоль Бандарчук–Вошлаў , тэкст і фота
