У Віцебскай дыяцэзіі распачаўся XIII фестываль «Дні хрысціянскай культуры»

раз12Напярэдадні Божага нараджэння ў Віцебскай дыяцэзіі распачаўся ХІІІ фестываль “Дні хрысціянскай культуры”.

20 снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага адчынілася выстава прац дзіцячай творчасці навучэнцаў сярэдіх школ №40, №45 і гімназіі №8, а таксама студыі “Фларыяль”. Настаўнікі і вучні падрыхтавалі святочную імпрэзу: чыталі вершы, пелі песню “Ноч на Ражство” (выканала настаўніца Людміла Богадухава). Віктарыну-гульню з пытаннямі аб традыцыях святкавання Божага нараджэння правяла настаўніца Людміла Швед.

Наведаў выставу і паўдзельнічаў у святочнай імпрэзе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Яго Экселенцыя распавёў дзецям аб сэнсе Божага нараджэння для кожнага чалавека, аб Веры ў нашым жыцці і творчасці. Біскуп Алег высока ацаніў працы маленькіх творцаў і ўзнагародзіў іх дыпломамі, а затым запрасіў усіх за салодкі стол.

Традыцыйна ў фестывалі бярэ ўдзел клуб фларыстаў “Анюта”, ад імя якога са святамі сабраных павіншавалі Святлана Жылінская і Людміла Голубева. Цудоўным дэфіле здзівілі навучэнцы студыі “Фларыяль”(кіраўнік Наталля Варабчук).

Добрай традыцыяй стала для дзяцей, якія навучаюцца ў школах, пабудаваных побач с касцёлам, святкаваць Божае нараджэнне разам з ўсёй сям’ёй і сваімі настаўнікамі ў святыні. Фестывальныя імпрэзы працягваюцца.

Людміла Ярмолава, тэкст

Барбара Сіпайла, фота

для друку для друку