Падчас сустрэчы біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі ў Глыбокім стала вядома пра новыя прызначэнні ў дыяцэзіі.
- Спадарыня Ганна Апанчонак з 30 верасня прызначаная абаронцам сужэнскага саюзу Біскупскага Суда Віцебскай дыяцэзіі;
- Кс. Леанід Мозгель з 30 верасня зацверджаны на пасадзе віцэ-дэкана Мёрскага дэканату;
- Кс. Генадзь Рэйшэль з 4 кастрычніка прызначаны вікарыем парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску;
- А. Сяргей Мацюшонак OFMCap з 4 кастрычніка прызначаны адміністратарам парафіі св.Айца Піа ў Лёзне;
- А. Павел Мажэйка OP з 1 кастрычніка звольнены з пасады вікарыя ў парафіі св. Барбары ў Віцебску і накіраваны на служэнне ў Магілёў;
- А. Кляменцій Верт SJ з 11 кастрычніка прызначаны мадэратарам Курыі Віцебскай дыяцэзіі;
- Кс. Андрэй Таўрук з 16 кастрычніка вызвалены з пасады адміністратара парафіі ў Іказні і Урбаны і прызначаны вікарыем парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім;
- Кс. Юрый Жаўняровіч з 16 кастрычніка звольнены з пасады вікарыя парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску і прызначаны пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Ахрэмаўцах, а таксама адміністратарам парафіі Божага Цела ў Іказні і парафіі Маці Божай Анельскай у Замошшы;
- А. Ян Хэрнік OFMConv з 13 кастрычніка прызначаны экзарцыстам у Віцебскай дыяцэзіі.
