У Віцебкай катэдры адбыўся акт аддання парафіі Святога Духа

vicebsk_piligrymka2430 студзеня ў катэдры Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбыўся акт прысвячэння Божай міласэрнасці віцебскай парафіі Святога Духа.

Яшчэ раз прыпомнім, што 2016 год аб’яўлены Годам Міласэрнасці, таму на пачатку Літургіі шматлікія вернікі сабраліся ля касцёла, каб прайсці праз Святыя Дзверы.

Святую ўрачыстую Імшу канцэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з прысутнымі святарамі.

У сваёй гаміліі іерарх зазначыў, што мы павінны вучыцца звяртаць увагу не толькі на сябе, але і на тых людзей, якія вакол нас, павінны прабачаць кожнаму чалавеку, бо Пан Бог прабачае нам нашыя грахі, бо мы карыстаемся з дару прабачэння жывучы ў гэтай атмасферы.

vicebsk_piligrymka10

Біскуп Алег падкрэсліў, што сучасны свет не спрыяе на чалавека ў яго набліжэнні да Госпада. Фактычна гэтае пытанне мы можам задаць сёння: «Ці сапраўды я гэтага патрабую? Наколькі цяжка жыць у сумленні і яшчэ складаней паверыць у Месію”. Віцебскі іерарх прапанаваў задаць самім сабе пытанне: «А чаму мы не можам прабачыць бліжняму? Бо Езус кожны дзень і кожную хвіліну дае нам магчымасць выправіць нам нашыя грахі.”

У часе Эўхарыстыі кс. Адам Квяткоўскі SDS разам з прысутнымі вернікамі прачытаў акт аддання парафіі. Апроч усяго ўсе прысутныя пілігрымы не змаглі не павіншаваць біскупа Алега Буткевіча з гадавінай біскупскіх пасвячэнняў. Яго Эксцэленцыя атрымаў падарункі, шмат добрых і цёплых віншаванняў.

Сярод прысутных людзей былі таксама і маленькія госці з парафіі Святога Духа, якія нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е завіталі ў госці з мэтай паказаць невялічкі калядны канцэрт і таксама павіншаваць біскупа Алега з гэтай памятнай датай.

vicebsk_piligrymka36

У сваю чаргу ардынарый выказаў словы ўдзячнасці за прысутнасць у святыні, за супольную малітву і за такія неспадзяваныя і шчырыя словы віншавання.

Алёна Фянько, тэкст і фота

для друку для друку