У Вішневе ствараюць музей, прысвечаны ксяндзу Уладзіславу Чарняўскаму

Уладзіслаў Чарняўскі вядомы як перакладчык Бібліі і катэхезіса на беларускую мову. Быў прыхільнікам увядзення беларускай мовы ў касцёле. “Я адразу стаў гаварыць па-беларуску. Мяне калі запрашалі, я казаў: калі хочаце ксяндза – буду гаварыць па-беларуску… Некаторыя крывіліся спачатку, казалі, што камуніст, усякая была гаворка. А час прайшоў – і ўсе прывыклі”, – прыгадваў ён у адным інтэрв’ю.

CA84A6F1-3E42-4E7E-82C2-38FB140F680A_w640_r1_s_cx0_cy8_cw100

Матэрыял дапамагаюць збіраць вяскоўцы

– Мы вырашылі больш падрабязна расказаць пра нашых знакамітасцяў, – распавядае бібліятэкар Вішнеўскай сельскай бібліятэкі Алена Жвірко.

– У нас ёсць фотавыстава, прысвечаная 90-годдзю Шымона Перэса. Але найбольш матэрыялу сабрана пра Уладзіслава Чарняўскага. Тым больш, у пачатку 2016 года будзе сотая гадавіна ад яго нараджэння.
У бібліятэцы прапанавалі людзям, якія былі знаёмыя са святаром, дапамагчы у зборы матэрыялу. Згадзіліся.

Так з’явіліся альбомы фотаздымкаў, рэлігійныя кнігі – якімі карыстаўся айцец Уладзіслаў і яго пераклады. Ёсць сшыткі, у якіх рабіў запісы, віншавальныя паштоўкі.

– Для нас цікава літаральна ўсе, – дадае бібліятэкар. – Такіх кніг у нашай мясцовасці і не знойдзеш. Людзям цікавыя і фатаграфіі 50-х, 60-х год мінулага стагоддзя. Пазнаюць на сябе ці сваіх сваякоў.

– А вы ці ведалі Уладзіслава Чарняўскага?

– Так. Добрым чалавекам быў. Усім дапамагаў, ішоў на саступкі, уваходзіў у палажэнне кожнага.

“Столькі людзей ніколі не было”

Частку экспазіцыі дэманстравалі ў Доме культуры 24 студзеня, калі ў Вішневе адбыўся Дзень памяці ксяндза Уладзіслава Чарняўскага. Тут прайшла ўрачыстая імпрэза. Падрыхтаваналі яе мясцовымі культработнікамі, настаўнікі і жыхары.

– Чалавек 350 прыйшло. Шмат святаў, канцэртаў праходзіць – столькі людзей ніколі не было, – уражана распавядае Алена Жвірко – Перад гэтым у касцёле адбылася святая імша. Прыехаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Людзі казалі, што ў храме людзей было болей, чым на Каляды. Апроч мясцовых, былі са Смаргоні, Маладзечна ды іншых гарадоў.

У далейшым будуць папаўняць экспазіцыю, прысвечаную святару. І сёлета плануюць стварыць музей у будынку Дома культуры.

rh.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі