У Вільні ўсталявана шыльда ў гонар Казіміра Сваяка

svojУ Вільні 22 мая была ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар каталіцкага святара і паэта Казіміра Сваяка.

Шыльда ўсталявана ў старым горадзе на будынку дома па адрасе Дзіджоі 17 (Didžioji g. 17). Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды адбудзецца 19 чэрвеня ў 12.00 пасля набажэнства ў беларускім касцёле св. Барталамея з удзелам духавенства Літвы і Беларусі, паведамляе katolik-gomel.by.

Скульптар шыльды — Ігар Засімовіч. Мецэнатам стаў Мікіта Забуга. Па-літоўску і па-беларуску (лацінкай) на шыльдзе, якая мае форму крыжа, гаворыцца: «Тут жыў і вучыўся беларускі святар і паэт Казімір Сваяк».

Казімір Сваяк — беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт. Друкаваўся з 1913 («Беларус»). Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (Вільня, 1924), вершаванага апавядання «Чарку дай, браце» (Вільня, 1926). Выступаў як публіцыст, пісаў драматычныя творы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Янка Канцавы» (Вільня, 1920, 1924), «Купалле» (Вільня, 1930). Напісаў філасофскі дзённік «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі» з «Аўтабіяграфіяй».

для друку для друку