У Вільні ў касцёле святога Варфаламея набажэнствы будуць весціся толькі па-беларуску

LitvaУ Вільні 13 сакавіка ў касцёле святога Варфаламея падчас нядзельнай Святой Імшы дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі Арунас Панішкайціс абвесціў, што з гэтага дня набажэнствы ў касцёле будуць весціся толькі па-беларуску, бо святыня перададзеная супольнасці віленскіх беларусаў.

Звяртаючыся да вернікаў, біскуп Панішкайціс нагадаў, што ў Вільні ёсць касцёлы, дзе Святыя Імшы служацца толькі на адной мове – польскай, літоўскай ці украінскай, таму “лагічна, што і беларусы павінныя мець свой касцёл”, паведамляюць westki.info.

Святую Імшу біскуп Панішкайціс служыў па-беларуску, падкрэсліўшы, што беларусы – не чужыя ў Віленскай архідыяцэзіі.

Душпастырам для беларусаў Вільні прызначаны брат Арыюш Малыска OFM Cap з супольнасці Меншых Братоў Капуцынаў.

Набажэнствы на беларускай мове будуць адбывацца штодзённа а 18.00. У нядзелю будзе дзве Імшы на беларускай мове а 10.00 і 12.00.

krynica.info

для друку для друку