- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Віцебску “Карытас” арганізаваў каляднае свята для дзяцей

[1]3 студзеня 2019 года ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў адбылася святочная сустрэча для дзяцей.

Па традыцыі «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі пры дапамозе «Карытас-Прага» штогод на калядных вакацыях арганізоўвае святочныя мерапрыемствы для дзяцей-сірот, дзяцей са шматдзетных сем’яў і сем’яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Цікавую і незабыўную імпрэзу дапамагла арганізаваць Арт-студыя Юрыя Галёнава. У праграме былі святочныя віншаванні, конкурсы і салодкія пачастункі.

[2]

Аліна Сарокіна