У Віцебску дзякавалі Богу за сёлетні ўраджай

29 верасня ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося свята ўраджаю. Урачыстую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. канонік Валеры Орсік.

На пачатку кс. Валеры падкрэсліў, што “чалавек павінен быць удзячны Богу, які нам дае жыццё і тое, што патрэбна для жыцця”. Таксама было адзначана, што Бог, акрамя ўсяго, ёсць яшчэ і прыгажосць.

У гаміліі, якую прамовіў дыякан Алег Зямчонак, была звернута ўвага на важнасць павагі да Бога, а таксама на ўменне дзякаваць за атрыманыя дары.

Адным з прыгажэйшых момантаў стала працэсія з дарамі, падчас якой вернікі прыносілі да алтара Пана садавіну і гародніну — вынікі сёлетняга ўраджаю. Знакам пашаны да Багародзіцы за атрыманы плён працы людскіх рук і плады зямлі стаў вялікі ружанец, зроблены з бульбы.

Напрыканцы Імшы святар урачыста асвяціў новы ўраджай і падзякаваў усім, хто дапамог у падрыхтоўцы да свята.

Дк. Алег Зямчонак

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі