У Віцебскай катэдры адбудзецца пасвячэнне новага дыякана (абноўлена)

Урачыстасць распачнецца ў нядзелю 28 красавіка ў 11.30.

У гэты дзень дыяканскае пасвячэнне прыме клерык Алег Зямчонак. Ён нарадзіўся ў Парыжы Пастаўскага дэканату, навучанне праходзіў у духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу (Расія). На духоўнай практыцы быў у парафіях у Оршы і Параф’янаве.

для друку для друку