У Віцебскай дыяцэзіі абвешчаны конкурс дзіцячых малюнкаў “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”

Ілюстрацыя з сайта blizejprzedszkola.pl

Polska Macierz Szkolna Oddział w Witebsku і «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі абвяшчаюць конкурс малюнкаў “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”.

  1. Хто можа прыняць удзел?
    Дзеці з усіх парафій Віцебскай дыяцэзіі ва ўзросце 5-11 гадоў.
  2. Што трэба зрабіць?
    Выканаць малюнак у фармаце A4 у любой тэхніцы (акрамя выпуклых прац, напрыклад, з пластэліну) на тэму “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”.
  3. Колькі малюнкаў можна выканаць?
    Кожны ўдзельнік можа падаць на конкурс адзін малюнак.
  4. Як і куды перадаць малюнак?
    Працы з адной парафіі трэба сабраць разам і перадаць у офіс «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі асабіста або выслаць па пошце на адрас: вул. Чкалава 52 к. 1, п/с 6, Віцебск 210041.
  5. У якім тэрміне трэба перадаць малюнак?
    Да 29 сакавікa 2020 года ўключна.
  6. Як трэба падпісаць малюнак?
    Неабходна ўказаць імя, прозвішча, дату нараджэння дзіцяці, мясцовасць, кантактны тэлефон бацькоў/ катэхета.
  7. Калі будуць абвешчаныя вынікі конкурсу?
    У маі 2020 г.
  8. Што атрымаюць пераможцы?
    Узнагароды і магчымасць падарожжа ў Польшчу на экскурсію “Па слядах св. Яна Паўла ІІ”.
для друку для друку