У Ватыкане выйдзе марка да 80-годдзя Францішка

papapakajaneЗ нагоды на 80-га Дня нараджэння папы Францішка, які будзе адзначацца 17 снежня, Філатэлістычна-нумізматычнае бюро Дзяржавы Ватыкан рыхтуе да выхаду адмысловую паштоўку з памятнай маркай і пячаткай.

Набор прадстаўляе юбіляра ў жэсце благаслаўлення на фоне статуі Маці Божай з Лухан – апякункі Аргентыны. За Папам змешчаны фрагмент алтара базілікі св. Пятра. Аўтарам кампазіцыі з’яўляецца сучасны іспанскі мастак Рауль Берсоса, які спецыялізуецца ў сакральным мастацтве, асабліва на біблійныя тэмы.

Філатэлістычны набор, як падкрэсліваецца ў спецыяльным паведамленні ватыканскага Бюро, выкананы ў рэалістычнай тэхніцы, але носіць і сімвалічныя рысы: Францішка, які благаславіць, промні ад абраза Маці Божай, якія асвятляюць твар Папы, фрагмент алтара з ватыканскай базылікі, што сімвалізуе духоўны аўтарытэт Пантыфіка ў якасці галавы Каталіцкага Касцёла. Усё вытрымана ў блакітным – марыйным, і бела-жоўтым – папскім, колерах.

Стваральнік праекта, Рауль Берсоса даўно супрацоўнічае з Ватыканам, рэгулярна праектуючы вокладкі для кніг, якія выдаюцца з нагоды касцёльных урачыстасцяў, напрыклад, беатыфікацый і кананізацый, а таксама выконвае замовы Філатэлістычна-нумізматычнага бюро. Яго працы ўпрыгожваюць многія касцёлы ў Іспаніі і за мяжой: у ЗША, Гватэмале, Італіі, Францыі і іншых краінах.

Ватыканскае радыё

для друку для друку