У Ватыкане ўзмацнілі меры бяспекі

maiorino«Меры бяспекі на дадзены момант ўзмоцнены», — заявіла кіраўнік Інспекцыі грамадскага парадку пры Ватыкане Марыя Разарыя Майарына (Maria Rosaria Maiorino).

«Мы павінны быць да ўсяго гатовыя, пачынаючы ад тэракту да простага верніка, які ад вялікіх пачуццяў для Папы кідае ў паветра які-небудзь прадмет, або паломніка, які параніцца аб агароджу», — распавяла 59-гадовая кіраўнік ватыканскай Інспекцыі ў інтэрв’ю штотыднёвіку Oggi.

Чэргі ля паліцэйскага кантролю перад уваходам у сабор св. Пятра ці на плошчу, дзе праходзіць агульная аўдыенцыя з Папам, «сталі даўжэй», аднак дагляд «павінен быць праведзены грунтоўна», адзначыў ватыканскі інспектар. У асноўным пілігрымы ставяцца да гэтага з паразуменнем.

Інспекцыя грамадскага парадку пры Ватыкане пры супрацоўніцтве з папскай Швейцарскай гвардыяй і ватыканскай жандармерыяй адказвае за бяспеку Папы.

Ватыканскае радыё

для друку для друку