- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Ватыкане разыгралі “Папскую латарэю”

lotereja [1]Падарункі, якія атрымаў на працягу пантыфікату папа Францішак, можна было выйграць у латарэю, арганізаваную Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан у супрацоўніцтве з папскім элемазінарыем, арцыбіскупам Конрадам Краеўскім.

Білеты, якія распаўсюджваліся ў Ватыкане апошнія некалькі тыдняў, каштавалі 10 еўра. Розыгрыш 13 галоўных прызоў, у тым ліку аўтамабіля “Fiat Panda” і 4 ровараў, ужо адбыўся. Таксама будзе раздадзена 30 заахвочвальных узнагарод. Іх можна атрымаць на працягу 30 дзён у ватыканскім Губернатараце. Яго ўлады падзякавалі ўдзельнікам латарэі, падчас якой удалося сабраць “значную колькасць” сродкаў. Яны будуць перададзены ў бліжэйшыя дні непасрэдна Пантыфіку, які прызначыць іх на дабрачыннасць, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.

Ватыканскае радыё [2]