У Ватыкане прайшоў кансісторый па кананізацыйных справах

kansistoruj27 чэрвеня Папа Францішак узначаліў Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах.

Ён распачаўся цэлебрацыяй Літургіі гадзін. Падчас яго былі разгледжаны справы благаслаўлёных: кс. Вінчэнца Гросі, дыяцэзіяльнага святара з Італіі; іспанкі, сястры Марыі ад Беззаганнага Зачацця з Кангрэгацыі Сясцёр Таварыства Крыжа; а таксама свецкіх вернікаў з Францыі Мары-Зэлі і Луі Мартэн, бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса.

Падчас кансісторыя, Святы Айцец пастанавіў, што вышэйузгаданыя благаслаўлёныя будуць запісаны ў Кнізе святых.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку