У Ватыкане падвялі папярэднія вынікі Года Міласэрнасці

dzweryМожна сказаць, што Юбілей Міласэрнасці жыве на ўсім свеце, на ўзроўні кожнага мясцовага Касцёла, сцвердзіў арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, галоўнага арганізатара юбілейных мерапрыемстваў. Пацвярджэннем гэтаму служаць тысячы фотаздымкаў і дакументаў з шматлікіх краін, якія атрымлівае дыкастэрыя. 

На працягу двух месяцаў трывання Юбілею ў Рым прыбыло 1,392 тыс. пілігрымаў. 40% з іх, з-за мяжы: з Бангладэш, Ганконга, Карэі, Кеніі, Мазамбіку, Сальвадора, Новай Зеландыі, Аргентыны, Мексікі, Фіджы, Расіі, Беларусі, Сейшэльскіх астравоў, Кот-д’Івуара, Чаду, Кувейту, ЗША, Албаніі і многіх іншых краін. Але Святы Год выходзіць далёка за рамкі лічбаў, паведаміў іерарх 29 студзеня 2016 г. на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане, ён пакліканы закрануць сэрцы і розумы людзей і дапамагчы ім зразумець Божую міласэрнасць.

Беспрэцэдэнтнай падзеяй у рамках Юбілею арцыбіскуп Фізікела назваў прыбыццё ў Рым рэліквій двух святых – Леапольда Мандзіча і айца Піо. Саркафагі, якія змяшчаюць рэліквіі, даставяць у Вечны горад 3 лютага, і спачатку яны будуць выстаўлены ў касцёле Сан-Ларэнца-Фуоры-ле-Мура. 5 лютага рэліквіі будуць перанесены ў базыліку св. Пятра, дзе прабудуць да 11 лютага.

Ватыканскі іерарх нагадаў, што яшчэ адной важнай падзеяй, якая будзе мець месца ў Папяльцовую сераду, стане пасланне Пантыфікам Місіянераў міласэрнасці. Гэта будуць святары, што атрымаюць паўнамоцтвы на адпушчэнне грахоў зарэзерваваных Апостальскай Сталіцы. Іх прызначае сам Папа, не біскуп, каб былі прапаведнікамі прыгажосці Божай міласэрнасці і пакорнымі і мудрымі спаведнікамі. Місіянеры паходзяць з усіх кантынентаў, іх больш за 1000, паведаміў арцыбіскуп Фізікела.

Ён нагадаў таксама, што ў суботу, 30 студзеня Папа Францішак правядзе першую спецыяльную агульную аўдыенцыю, прымеркаваную да Года Міласэрнасці. Да ўдзелу ў ёй ужо зарэгістраваліся 20 тыс. вернікаў.

Ватыканскае радыё

для друку для друку