У Ватыкане адбылася Імша ў гадавіну кананізацыі Яна Паўла ІІ

REUTERS328270_Articolo27 красавіка ў ватыканскай базыліцы адбылася св. Імша з нагоды першай гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ.

У літургіі ўдзельнічалі шматлікія кардыналы і біскупы. Прыбыла вялікая дэлегацыя з Кракава. Узначаліў Эўхарыстыю кардынал Анджэла Садана, дэкан Калегіі кардыналаў, а ў часы пантыфікату Яна Паўла ІІ – Дзяржсакратар Яго Святасці. Гамілію прамовіў арцыбіскуп Кракаўскі, кардынал Станіслаў Дзівіш, шматгадовы асабісты сакратар святога Пантыфіка.

Польскі пурпурат адзначыў, што кананізацыя Караля Вайтылы стала нібыта вяршыняй воклічу, які гучаў з вуснаў народа пасля яго смерці: “Неадкладна святы” і які быў выразам жадання, каб Ян Павел ІІ не застаўся толькі на старонках гісторыі. Арцыбіскуп Кракаўскі падкрэсліў, што Папа быў чалавекам малітвы, сузірання і дзейнасці, і нагадаў пра яго ўклад ў пашырэнне культу Божай Міласэрнасці, клопат аб сям’ і, сужэнстве і моладзі.

Кананізацыя Яна Паўла прайшла ў Ватыкане 27 красавіка 2014 г., у Нядзелю Божай Міласэрнасці, разам з кананізацыяй Яна ХХІІІ. Яе ўзначаліў папа Францішак. Перад гэтым, 1 мая 2011 г., Бэнэдыкт XVI абвясціў яго благаслаўлёным.

Ватыканскае радыё

для друку для друку