- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Ватыкане адбудзецца прэзентацыя новай Апостальскай адгартацыі Святога Айца Францішка

[1]9 красавіка 2018 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы адбудзецца прэзентацыя новай Апостальскай адгартацыі Святога Айца Францішка. Яе назва – “Gaudete et Exsultate” (Радуйцеся і весяліцеся).

Дакумент будзе прысвечаны пакліканню да святасці ў сучасным свеце. У гэты самы дзень ён будзе апублікаваны на васьмі мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, польскай і арабскай.

Прадставяць адгартацыю: арцыбіскуп Анджэла Дэ Данаціс, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, Джані Валентэ, журналіст агенцтва “Fides” – інфармацыйнага органу Папскіх місійных ініцыятыў, а таксама Паола Біньярдзі – італьянскі педагог, публіцыст і старшыня руху “Каталіцкая Акцыя” з 1999 па 2005 гг.

“Gaudete et Exsultate” стане трэцяй Апостальскай адгартацыяй Папы Францішка. У 2013 г. выйшла “Evangelii gaudium” (Радасць Евангелля), прысвечаная абвяшчэнню Евангелля ў сучасным свеце, а ў 2016 г. – “Amoris laetitia” (Радасць любові), аб любові ў сям’і.

Ватыканскае Радыё [2]