У Ватыкане абвясцілі даты правядзення Сінода Біскупаў

Сталі вядомыя даты наступнага Сінода Біскупаў, які будзе прысвечаны пытанням моладзі. Ён пройдзе з 3 па 28 кастрычніка ў Ватыкане. Аб гэтым стала вядома 21 лістапада з паведамлення аб трэцім пасяджэнні XIV Звычайнай рады Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў. 

Было прынята рашэнне не зачыняць інтэрнэт-старонку з сінадальнай анкетай да 31 снежня, каб даць магчымасць усім жадаючым паўдзельнічаць у перадсінадальнай дыскусіі праз адказы на адмысловыя пытанні. Сярод запланаваных перад асамблеяй мерапрыемстваў асаблівая ўвага была ўдзелена перадсінадальнай сустрэчы маладых людзей, якая пройдзе ў Рыме 19-24 сакавіка. Была абмеркавана магчымасць забеспячэння ўдзелу ў форуме праз сацыяльныя сеткі.

Тэмай XV Генеральнай Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў абрана: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”.

Ватыканскае радыё

для друку для друку