У Удзеле адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў апостальскага руху “Маргарытка”

На спатканне, якое пройдзе ў суботу 11 жніўня, запрашаюцца ўсе чальцы гэтага руху з усёй Віцебскай дыяцэзіі.

Праграма сустрэчы:

11.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта і адарацыя;
12.00 – святая Імша з удзелам біскупа Алега Буткевіча;
13.30 – абед;
14.00 – канферэнцыя;
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці.

У праграме магчымыя змены. Усім, хто збіраецца браць удзел у гэтай сустрэчы, просьба паведаміць да 8 жніўня  а. Яраславу Банасяку OFMConv па тэл. +375 29 945 70 91 (Velcom).

для друку для друку