У Удзеле адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў апостальскага руху “Маргарытка”

На спатканне, якое пройдзе ў суботу 3 жніўня, запрашаюцца ўсе чальцы гэтага руху з усёй Віцебскай дыяцэзіі.

Пачатак сустрэчы ў 11 гадзін.

У праграме: выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта і адарацыя, святая Імша з удзелам біскупа Алега Буткевіча, абед, канферэнцыя, Вяночак да Божай Міласэрнасці, абмеркаванне планаў.

У праграме магчымыя змены. Усім, хто збіраецца браць удзел у гэтай сустрэчы, просьба паведаміць да 30 ліпеня  а. Яраславу Банасяку OFMConv па тэл. +375 29 945 70 91 (Velcom).

Першая дыяцэзіяльная сустрэча «Маргарытак». Удзела, 2018 год

для друку для друку