У Турцыі ўзвядуць самую вялікую статую Марыі ў свеце

maryМэр турэцкага горада Сельчук Зэйнэль Бакыджы расказаў журналістам, што каля падножжа Салаўінай Гары будзе ўзведзена самая вялікая ў свеце статуя Марыі. На ўзгорку знаходзіцца дом Марыі, дзе, паводле традыцыі, пражыла апошнія гады свайго жыцця Маці Хрыста.

Сельчук з’яўляецца кандыдатам для арганізацыі ў 2017 годзе міжнароднага сімпозіума па рэлігійнаму турызму і паломніцтву. Згодна з планамі, удзельнікі сімпозіума ўжо змогуць захапляцца велізарнай статуяй Марыі.

З ідэяй узвядзення ў мінулым годзе выступіў палітык Джаміль Шэбой, актывіст кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця (ПСР) у раёне Ізміра (Смірны). Ён спадзяецца, што гэта прывядзе да павелічэння прытоку рэлігійных турыстаў і  хрысціянскіх пілігрымаў у гэты рэгіён Турцыі.

На ўскраіне Сельчука знаходзяцца руіны старажытнага Эфеса, а побач з імі — на Салаўіным Узгорку  — дом Дзевы Марыі, які быў знойдзены ў 1891 годзе на аснове прыватных аб’яўленняў містычкі Эн Кэтрын Эмерых.

deon.pl

для друку для друку