У Тракелі падыходзяць пілігрымкі

piligrymki_trakeli31На падыходзе да Тракельскага Санктуарыя пілігрымы з розных куткоў Гродзеншчыны.

Праграма ўрачыстасцяў у Тракелях:
10 ліпеня:
21.30 – Марыйны зварот, прывітанне (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

  • 21.45 – канферэнцыя “Навяртанне ў кантэксце Фацімскага адкрыцця” (кс. Андрэй Роўба, дэкан Лідскі і пробашч парафіі ў Вавёрцы)
  • 22.15 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (моладзь з парафіі Ліда-Фара)
  • 23.45 – падрыхтоўка да святой Імшы
  • 24.00 – святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB)

11 ліпеня

  • 2.00 – Ружанец (кс. Міхал Ластоўскі, дыяцэзіяльны мадэратар супольнасці Жывога Ружанца)
  • 3.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (кс. Віктар Субель, дэкан Іўеўскі і мадэратар апостальскай супольнасці Дапамогі чысцовым душам)
  • 4.00 – канцэрт праслаўлення (моладзевы гурт “Міласць” з парафіі Ліда-Фара)
  • 5.00 – традыцыйныя спевы (кс. Валерый Быкоўскі, дыяцэзіяльны мадэратар па справах пакліканняў і малітвы за пакліканых)
  • 6.30 – Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (а. Антоні Пажэцкі, духоўны кіраўнік Францішканскага Закона Свецкіх)
  • 7.30 – святая Імша (канцэлебруюць святары новапрэзбітэры і юбіляры; узначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
  • 9.00 – прэзентацыя ордэнаў і манаскіх кангрэгацый у Гродзенскай дыяцэзіі (а. Вітальд Пяцельчыц Schp, каардынатар па cправах манаскага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі)
  • 9.45 – падрыхтоўка да святой Імшы
  • 10.00 – адпустовая святая Імша (канцэлебраваная на чале з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам)

У Тракелі, Санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі, ужо прыйшла першая пешая пілігрымка з 25 чалавек з Канвелішак.

З Беняконяў прыйшло 67 пілігрымаў.

Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку