У святынях Гродна памоляцца за хворых на рак

4 лютага, у Сусветны дзень барацьбы супраць ракавых захворванняў, вернікі горада запрашаюцца на супольную малітву за ўсіх, хто мае анкалагічны дыягназ, а таксама за іх сем’і.

Св. Імшы з гэтай нагоды будуць цэлебраваны ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў 12.00, а таксама ў Пакроўскім кафедральным саборы ў 11.30.

Арганізатары заклікаюць не заставацца раўнадушнымі да чужой бяды і далучыцца да сумеснай малітвы ў інтэнцыі хворых!

grodnensis.by

для друку для друку