У супольнасці беларускіх марыянаў новы святар

16 чэрвеня ў Жодзіна святарскае пасвячэнне прыняў дк. Канстанцін Гушча з супольнасці айцоў марыянаў. Сакрамант удзяліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Новапрэзбітэр паходзіць з Наваполацкай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. 

Кажучы словамі біскупа Алега, які ўзначаліў святую Імшу, «Хрыстос атрымаў яшчэ адны рукі». Сапраўды, яшчэ адны святарскія рукі ад гэтага часу змогуць удзяляць сакраманты, благаслаўляць, яшчэ адно святарскае сэрца пакладзенае на алтар Пана, яшчэ адзін воін уступіў у войска Хрыста каб змагацца за Любоў.

На пасвячэнні прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы з бліжэйшых марыянскіх парафій,  настаўнікі і выхаваўцы а. Канстанціна з духоўнай семінарыі ў Любліне.

17 чэрвеня адбылася прыміцыйная святая Імша айца Канстанціна ў Жодзінскай парафіі.

Паводле catholic-zhodzina.by

для друку для друку