У сталіцы Албаніі ўсталявалі помнік Папе Рымскаму Францішку

pomnik_franciczkuУ албанскай сталіцы Тыране адбылося ўрачыстае адкрыццё бюста Папы Рымскага Францішка. На цырымоніі прысутнічалі шматлікія высокапастаўленыя палітыкі Краіны арлоў, рэлігійныя дзеячы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, паведамляе albania-news.ru.

Новы помнік размясціўся ў цэнтры горада. Ён знаходзіцца на бульвары Пакутнікаў нацыі і суседнічае са Звонам супакою, каталіцкай святыняй, праваслаўнай царквой і новай мячэццю, якая ў цяперашні час актыўна будуецца.

Крыху менш за паўтары гадоў таму Францішак пабываў асабіста на гэтым бульвары і блаславіў шматпакутны албанскі народ. Дарэчы, наведванне Албаніі новаабраным Папам Рымскім стала для яго першым афіцыйным візітам у еўрапейскую краіну пасля ўзыходжання на пасаду кіраўніка Рыма-Каталіцкага Касцёла.

для друку для друку