У Смаргоні адбылося спатканне салезіянскіх міністрантаў

2016-01-11-min1З 8-га па 10-га студзеня ў Смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося спатканне міністрантаў, якія служаць у салезіянскіх парафіях Беларусі: Мінску, Дзятлаве, Бараўлянах, Смаргоні.

Сустрэча распачалася прывітальным словам кс. Паўла Шчарбіцкага SDB, які прапанаваў удзельнікам мудра карыстацца часам, уважліва слухаць арганізатараў і рабіць тое, што прапануецца, а не тое, што хочацца.

Кс. Уладімір Кабак SDB у канферэнціі прамаўляў хлопцам аб тым, як быць сапраўдным мужчынам. Асаблівую ўвагу ён скіраваў на такія мужчынскія рысы як адказнасць, адвагу, ахвярнасць, мужнасць. Таксама заклікаў міністратаў не баяцца мудра выбіраць  добрыя мэты ў сваім жыцці. Падчас сустрэчы хлопцы маглі паразважаць аб тым, якімі яны з’яўляюцца міністрантамі, які маюць знешні выгляд і як адносяцца да сваіх абавязкаў.

На працягу спаткання хлопцы ўдзельнічалі ў Святых Імшах, маліліся на Брэвіарыі, маглі зрабіць рахунак сумлення і скарыстацца з Сакраманту Споведзі, паведамляе sdb.by.

dsc03065

Падчас трох дзён міністранты абагачаліся не толькі духоўна, але і фізічна: гулялі і забаўляліся, удзельнічалі ў віктарыне, а таксама смачна елі.

Сустрэча скончылася пасля абеда 10 студзеня падвядзеннем вынікаў. Салезіянскія міністранты паехалі да сваіх  парафій, увасабляючы ў жыццё каштоўнасці сапраўднага мужчыны.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі