У Смаргоні адбылася алімпіяда для дзяцей

30 красавіка ў Смаргоні для дзяцей адбылася алімпіяда.

Пасля святой Імшы хлопчыкі і дзяўчынкі накіраваліся ў араторый, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла, дзе прайшлі спаборніцтвы па наступных відах спорту: бег, скачкі, футбол, кіданне, піянербол.

Усе ўдзельнікі былі падзелены на 2 каманды. Алімпіяда распачалася з прывітальнага слова.

Падчас першага спаборніцтва маладыя спартсмены выйшлі на вуліцу. Дрэннае надвор’е не спужала ўдзельнікаў каманд, якія моцна стараліся перамагчы. У другім спаборніцтве дзеці перадавалі эстафету, абыходзячы кола спартыўнай хадзьбой. Найбольш цікавым і захапляльным стаў футбол. Пасля скачкоў у даўжыню прайшла гульня па піянерболе.

Напрыканцы алімпіяды ўсе прысутныя з’ядналіся ў малітве адзін за аднаго і падзякавалі за гэты час, які правялі разам.

Таксама арганізатары прыгадалі аб неабходнасці такіх “духоўных” трэніровак, як малітва, чытанне Бібліі, удзел у святой Імшы, бо ўсё гэта дапамагае кожнаму чалавеку займаць бліжэйшыя месцы да Бога.

sdb.by

для друку для друку