- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Смаргоні адбылася алімпіяда для дзяцей

4 лютага ў араторыі імя св. Яна Боско пры смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла прайшла чарговая алімпіяда.

[1]

35 дзяцей змагаліся за першае месца і залатыя медалі, выпрабоўваючы свае здольнасці ў сумо, футболе, хакеі і грэблі.

Памочнікі аніматараў, якія разам з с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA рыхтавалі спаборніцтвы, былі як спартсменамі-чэмпіёнамі, так і справядлівымі суддзямі.

Напрыканцы ўдзельнікі атрымалі заслужаныя медалі, пасля чаго алімпіяда была аб’яўлена закрытай.

Пасля сумеснай малітвы прагучала салезіянскае слоўка на добрую ноч, падчас якога дзецям расказалі, што для дасягнення мэты важна і працаваць і маліцца.

sdb.by [2]