У Слоніме пройдзе турнір па футболе «Памяці св. Яна Паўла ІІ»

futbol19 верасня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме пройдзе ХІ турнір па футболе, прысвечаны памяці св. Яна Паўла ІІ. Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца каманды з рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.

Рэгламент турніру:

Узрост гульцоў — ад 17 да 30 гадоў.

Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі не павінна перавышаць 10 чалавек.

Падчас гульні на полі можа знаходзіцца 4 палявых гульца і адзін галкіпер. Замены магчымыя ў неабмежаванай колькасці.

Гульня пройдзе па сістэме: два таймы па 10 хвілін. Жараб’ёўка падзеліць усе каманды на дзве групы.

У заяўцы кожнай каманды можа знаходзіцца толькі адзін футбаліст-прафесіянал (футбаліст ва ўзросце да 30 гадоў, які гуляе ў лігах Беларусі па футболе (вышэйшая ліга (дублюючы склад), 1-я ліга, 2-я ліга, чэмпіянат вобласці) або міні-футболе (вышэйшая ліга, 1-я ліга, чэмпіянат вобласці).

За невыкананне патрабаванняў камандзе будзе залічана тэхнічная параза 5:0. Калі парушэнні будуць фіксавацца і ў наступных гульнях, то ў наступных турнірах каманда будзе дыскваліфікавана.

Усе матчы пройдуць на полі са штучным пакрыццём стадыёна «Белтрансгаз» (чатыры пляцоўкі 20×40м). Удзельнікі турніру на час спаборніцтваў будуць забяспечаны харчаваннем, таксама прадугледжана спартыўна-забаўляльная праграма.

Увага! Для рэгістрацыі кожная каманда павінна запоўніць заяўку ў электронным выглядзе і да 13 верасня выслаць яе на адрас арганізатараў  a-malafei@mail.ru.

Падчас непасрэднай рэгістрацыі ў дзень спаборніцтваў кожны ўдзельнік каманды павінен мець пры сабе пашпарт або яго ксеракопію.

Тэлефон для даведак: +375 29 319 54 65 Velcom, +375 33 624 35 22 MTS

 grodnensis.by

для друку для друку