У Славакіі распачаўся чэмпіянат па міні-футболе з удзелам святароў з Беларусі

futbol1 лютага ў Славакіі распачаўся Х чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. У гэтым годзе ўдзел у чэмпіянаце прымае 15 каманд.

Перад выездам з Гродна каманду беларускіх святароў благаславіў і падбадзёрыў біскуп Юзаф Станеўскі.

Нашая каманда трапіла ў 3 групу — Харватыя, Румынія, Беларусь і Казахстан, з якой далей спаборнічаць пройдуць дзве каманды. На дадзены момант фаварытам з’яўляецца Харватыя, а поспех беларускай каманды залежыць ад выступу з камандай Румыніі.

Чэмпіянат традыцыйна распачаўся са св. Імшы ў касцёле ў Міхалаўцах, пасля чаго ўсе сабраліся на супольную вячэру.

У гэтым годзе многія каманды абнавілі склад. Каманду нашых святароў падрыхтоўвае трэнер з «Лідсельмаша», чэмпіёна па міні-футболе Беларусі.

futbol1 futbol2

кс. Павел Салабуда, grodnensis.by

для друку для друку