У нядзелю, 13 мая, з Віцебскай парафіі Святой Барбары ў шумілінскі санктуарый Маці Божай Фацімскай прыйшлі 22 пілігрымы.
Разам з вернікамі прыйшоў і пробашч гэтай парафіі айцец Кшыштаф Коц’ян ОР. Пілігрымка адбылася ў гонар 101-х угодкаў святкавання фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай.
Перад санктуарыем пілігрымаў сустрэў пробашч парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч, які акрапіў іх святой вадой. Потым пілігрымаў прывітаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Гэту пілігрымку можна назваць міжнароднай, бо ў ёй быў жыхар Санкт-Пецярбурга, а таксама прадстаўнік Афрыкі.
Зміцер Лупач
