У Шчучыне распачнецца Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект «YES!»

Міжнародны праект YES! – “Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі” рэалізуецца дабрачынным каталіцкім таварыствам Caritas Беларусь па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) з мэтай павышэння ўзроўню жыцця маладых беларусаў ва ўзросце 18-35 гадоў, якім патрабуецца падтрымка.

Галоўная мэта праекту – скіраваць намаганні моладзі на працаўладкаванне і ажыццяўленне асабістых ідэй, навучыць зарабляць грошы і тым самым павысіць узровень якасці жыццядзейнасці ў сельскай мясцовасці.

Праект будзе працягвацца больш за два гады на тэрыторыі Шчучыншчыны пры непасрэдным удзеле Caritas Гродна і падтрымцы прадстаўнікоў мясцовай улады. Партнёрскія ўзаемаадносіны ў межах праекту будуць пашырацца ва ўмовах развіцця стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і пашырэння ініцыятывы па падтрымцы вытворчай дзейнасці, стварэння працоўных месцаў і падтрымцы прадпрымальніцтва.

У хуткім часе ў Шчучыне будзе адкрыты Рэгіянальны цэнтр развіцця сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва, які стане кансультацыйным цэнтрам для моладзі па падтрымцы ў галіне камерцыйнай дзейнасці. Спецыялісты шырокага профілю змогуць праводзіць кансультацыі, даваць парады, дапамагаць з афармленнем дакументацыі. Плануецца прыцягнуць да праекту звыш 300 жадаючых маладых людзей са Шчучынскага раёна, якія пройдуць бясплатнае навучанне па адукацыйных праграмах.

Па выніках курсаў і семінараў на другі этап пройдуць 150 найбольш мэтанакіраваных і актыўных маладых людзей, якія будуць працаваць над асабістымі бізнес-ідэямі і змогуць рэалізаваць новыя праекты на тэрыторыі Шчучына і раёна.

Ужо зараз распачынаецца арганізацыя груп моладзі для навучання, якое плануецца праводзіць з 2021 года.

Тыя, каму ад 18 до 35 гадоў і хто мае бізнес-ідэі, але пакуль не ведае, як іх рэалізаваць, ужо могуць звяртацца за дадатковай інфармацыяй па тэлефоне: 8 (01514) 26871 (офіс цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА «СЕЛБИ сервис»). Арганізатары чакаюць і спадзяюцца на актыўнае супрацоўніцтва.

Наталля Вішнеўская — менеджэр праекту «YES!»

grodnensis.by

для друку для друку