У Шчучыне айцы-піяры падзяліліся аплаткам са сваімі бацькамі

Сустрэча распачалася 14 студзеня ў хатняй капліцы айцоў Вяночкам Дванаццаці Зорак. Гэта малітва, якая была складзена самім Заснавальнікам Ордэна Піяраў св. Юзафам Каласансам. Адной з інтэнцый, у якой маліліся прысутныя, была просьба аб жыцці вечным для тых бацькоў, хто ўжо адышоў з гэтага свету.

Найбольш важным момантам спаткання стала ўзаемнае дзяленне аплаткам сыноў-святароў са сваімі бацькамі. Айцец Вітольд Пяцельчыц SP – рэктар Ордэна Пабожных Школ у Беларусі – ад імя ўсіх піяраў падзякаваў бацькам за прысутнасць і малітоўную падтрымку, а таксама пажадаў бадзёрасці і здароўя яшчэ на доўгія гады.

Пасля святочнага абеда і невялічкай рэкрэацыі адбылося супольнае спяванне калядак, якімі і скончылася ўжо другая аплаткавая сустрэча сыноў-піяраў і іх бацькоў у Беларусі.

а. Віталь Слука SP

для друку для друку