У шчучынскай парафіі да Першай Камуніі прыступілі 100 дзяцей

szczuczyn0117 мая ў Шчучыне 100 парафіяльных дзяцей падчас св. Імшы прынялі І Святую Камунію. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP, за яе ходам сачыў адказны за падрыхтоўку дзяцей да Першай Камуніі а. Аляксандр Махнач SP.

Да прыняцця Першай Камуніі дзеці рыхтаваліся два гады. Падрыхтоўка адбываецца не толькі праз штотыднёвую катэхезу, але і праз набажэнствы і рэкалекцыі на працягу навучальнага года. Пасля заканчэння заняткаў кандыдаты да Першай Камуніі здаюць невялікі экзамен па катэхізісе.

Падчас урачыстасці І Св. Камуніі а. Вітальд таксама нагадаў дзецям аб вялікім дары, які Хрыстос удзяліў ім у гэты дзень, і заахвоціў да частага прыняцця Цела Хрыста.

а. Віталій Слука SP

для друку для друку