У Шчучыне прайшлі піярскія дні моладзі

pdm1-36У першыя дні лістапада ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася штогадовая восеньская душпастырская акцыя — піярскія дні моладзі.

На працягу двух дзён моладзь з Ліды і Шчучына мела магчымасць разважаць на тэму святасці, беручы за прыклад заснавальніка законнай супольнасці Пабожных Школ —  св. Юзафа Каласанса  і, дзеючай крыху пазней, у тым жа духу што і Каласанс  — св. Паўлу Монталь,  стваральніцу супольнасці сясцёр піярак.

Каб  сустрэча была праведзена на высокім узроўні, акрамя айцоў піяраў, пра моладзь клапацілася група аніматараў з Мінска. Яна прылажыла шмат сіл і энергіі для таго, каб сумесныя моманты, праведзеныя на малітвах, гульні, канферэнцыях на доўгага засталіся ў памяці маладых удзельнікаў.

Піярскія дні моладзі ў Шчучыне на працягу многіх гадоў карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод моладзі. Гэты час, калі можна падзяліцца сведчаннем веры, пазнаць піяраў і іх харызму, а таксама паяднацца разам у малітве, весялосці і радасці.

 а. Віталій Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку